http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=159093

“Маўклівы пратэст” вяртаецца ў цэнтар гораду

20.07.2011

Сёньня ў Менску і ў іншых гарадах Беларусі павінна адбыцца чарговая “маўклівая акцыя пратэсту”. Гэтым разам яна адбудзецца ў першапачатковым фармаце – у цэнтры гораду.

Удзельніку акцыі зьбяруцца а 19.00 на Кастрычніцкай плошчы. У выпадку, калі яна акажацца заблякаванай, то ўдзельнікі павінны будуць перамясьціцца на плошчу Незалежнасьці. Шэсьце павінна прайсьці побач з ГУМам і сядзібай КДБ.

Калі ж перакрытым будзе ўвесь праспэкт, то арганізатары заклікаюць правесьці акцыю там, дзе а 19 будуць знаходзіцца яе ўдзельнікі. Як і падчас папярэдніх акцый, арганізатары просяць удзельнікаў маўчаць альбо пляскаць у далоні.

дг