http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=159099

Апошні сэрбскі генэрал патрапіў у рукі эўрапейскага правасудзьдзя

20.07.2011

Апошні сэрбскі генэрал  патрапіў у рукі эўрапейскага правасудзьдзя. Горан Хаджыч, былы камандзір харвацкіх сэрбаў, абвінавачваецца ў вайсковых злачынствах, зьдзейсьненых на тэрыторыі былой Югаславіі, у прыватнасьці ў масавым забойстве харватаў у 1991 годзе, якое мела месца ў шпіталі Вуковара.

У суме Хаджычу прадстаўлена 14 абвінавачаньняў у вайсковых злачынствах і злачынствах супраць чалавецтва. Былы генэрал адказны за сьмерць сотняў харватаў, а таксама дэпартацыю тысячаў харватаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў, якую зьдзейсьнілі сэрбскія войскі падчас вайны ў Харватыі ў 1991-1995 гадох.
 
Горан Хаджыч зьяўляецца трэцім ваенным злачынцам, які стане перад Міжнародным крымінальным трыбуналам для былой Югаславіі ў Гаазе.  Перад гааскім трыбуналам адбываюца працэсы Радка Младзіча, адказнага, між іншым, за масавае забойства мусульманаў у Срэбраніцы, а таксама Радавана Караджыча, які абвінавачваецца ў генацыдзе й парушэньні Жэнеўскай канвэнцыі. Абодвум сэрбскім генэралам пагражае пажыцьцёвае турэмнае зьняволеньне.

 
кр