Параграф, які прадугледжваў крымінальную адказнасьць за прадукцыю й захоўваньне камуністычных, фашысцкіх і іншых таталітарных сымбаляў, пярэчыць прынцыпам Канстытуцыі. Такое рашэньне прыняў польскі Канстытуцыйны суд.
Аднак крымінальная адказнасьць за прапагаваньне ідэалёгіі камунізму, фашызму й распаўсуд матэрыялаў са згаданым зьместам застаецца ў сіле.
У 2009 годзе група дэпутатаў Саюзу левых дэмакратычных сілаў зьвярнулася ў Канстытуцыйны суд з патрабаваньнем праверыць, ці навэлізацыя Крымінальнага кодэксу адпавядае асноўнаму закону дзяржавы. На думку дэпутатаў, у адпаведнасьці з навэлізацыяй кодэкса пад крымінальную адказнасьць падпадаюць асобы, якія чытаюць працы Карла Маркса ці носяць майкі з выявай Чэгевары. Суд палічыў неадпаведным з Канстытуцыяй толькі фрагмэнт аднаго з параграфаў Крымінальнага кодэксу.
Пастанова Канстытуцыйнага трыбуналу канчатковая й абскарджваньню не падлягае.
кр