Учора група беларусаў Таронта распаўсюджвала ля будынку Гарадзкой управы ўлёткі пра сытуацыю ў Беларусі.
Жыхары канадзкай сталіцы даведваліся зь іх пра беларускіх палітвязьняў, масавыя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі й брутальны разгон акцыяў „маўклівага пратэсту”.
Як заявілі арганізатары, распаўсюд улётак у згаданым месцы будзе праводзіцца рэгулярна.
Акцыя салідарнасьці з «маўклівымі пратэстамі» ў Беларусі адбылася таксама ў Расеі й Летуве.
Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся насупраць беларускай амбасады ў Маскве й воплескамі выказалі падтрымку дэманстрантам у Менску й іншых гарадах Беларусі.
У сваю чаргу ў Летуве акцыя салідарнасьці прайшла на пэроне віленскага чыгуначнага вакзала, зь якога штовечар адыходзіць цягнік на Менск.
аз/svaboda.org