Міністэрства замежных справаў скарачае працаўладкаваньне. На гэтым тыдні працу ў ведамстве страціла каля 60 працаўнікоў. Гэта пачатак масавых звальненьняў. Згодна з плянамі, цягам бліжэйшых двух гадоў працаўладкаваньне у польскім МЗС будзе скарочана на 300 чалавек – сёлета на 100, а ў будучым годзе - на 200 супрацоўнікаў.
Прадстаўнікі МЗС заяўляюць, што звальненьні закрануць ня толькі працаўнікоў ведамства ў Польшчы, але й замежных дыпляматычных прадстаўніцтваў.
Пасьля заканчэньня звальненьняў у Міністэрстве замежных справаў будзе працаваць каля 4 700 чалавек (чатырох тысяч сямісот).
аз