Сёньня канцэрн "Белнафтахім" на 3% павысіў цены на нафтапрадукты – перадае агенцтва БелаПАН.
80-ты бэнзін падаражэў з 4000 да 4120 рублёў, Аі-92 —з 4200 да 4330, Аі-95 - з 4500 да 4650 рублёў. Падаражэла й дызэльнае паліва. Цяпер яно каштуе 4580 рублёў за літар. "Белнафтахім" тлумачыць падаражаньне неабходнасьцю падняць цэны да ўзроўню расейскіх.
З пачатку году цэны на паліва ў Беларусі ўзрасьлі больш чым у паўтара раза.
У адказ аўтамабілісты намераныя правесьці чарговую акцыю "Стоп бэнзін!". Арганізатары акцыі заклікаюць кіроўцаў у чацьвер а 19.20 выехаць на праспэкт Незалежнасьці й ехаць па ім зь невялікай хуткасьцю. Пры гэтым не займаць бакавыя палосы, прызначаныя для аўтобусаў.
ап/БелаПАН