У сераду прадстаўнікі амбасады ЗША й міжнароднай дабрачыннай арганізацыі "Надзея-экспрэс" перадалі Рэспубліканскаму цэнтру дзіцячай агнкалёгіі ў Бараўлянах гуманітарную дапамогу на мільён даляраў – перадае агенцтва БелаПАН.
Большую частку гуманітарнага грузу складаюць вельмі дарагія лекі, а таксама матэрыялы, неабходныя для аддзяленьня інтэнсіўнай тэрапіі. Дырэктар агранізацыі "Надзея-экспрэс" прафэсар Міхаіл Собаль прызнаўся, што беларускае заканадаўства стварае шматлікія цяжкасьці для атрыманьня гуманітарнай дапамогі. Каб перадаць у Бараўляны лекі, дабрачынная арганізацыя выслала ў Міністэрства аховы здароўя Беларусі каля 460 старонак дакумэнтаў.
Рэспубліканскі цэнтар дзіцячай анкалёгіі ў Бараўлянах – не адзіны адрасат гуманітарнай дапамогі, якую выслала амэрыканская дабрачынная арганізацыя "City Hope International". Падтрымка была аказаная больш за 40 установам – паведамляе БелаПАН.
ап/БелаПАН