http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=159186

Лукашэнка перадаў беларускім біскупам спачуваньні

21.07.2011

У сувязі са сьмерцю кардынала Казіміра Сьвёнтка Аляксандар Лукашэнка выказаў спачуваньні Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, сьвятарам і вернікам Рыма-каталіцкага касьцёла, - паведаміла прэс-служба беларускага лідара.

„Гэта цяжкая страта для каталіцкай супольнасьці напоўніла нашы сэрцы глыбокім болем і смуткам (…) Для многіх пакаленьняў сьвятароў і вернікаў кардынал Сьвёнтак стаў сапраўдным сьведкам веры, настаўнікам і дарадцам, прыкладам самаахвярнага й адказнага выкананьня сваіх пастырскіх абавязкаў”, — гаворыцца ў спачуваньні ад імя Лукашэнкі.

Апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі Рыма-каталіцкага касьцёла ў Беларусі кардынал Казімір Сьвёнтак памёр сёньня раніцай на 96-м годзе жыцця ў пінскай бальніцы.

БелаПАН/аз