http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=159187

Прэзыдэнцкія выбары ў Расеі 4 сакавіка 2012 году?

21.07.2011

Прэзыдэнцкія выбары ў Расеі адбудуцца хутчэй за ўсё 4 сакавіка будучага году. Згаданая дата, гэта вынік сёньняшняга рашэньня расейскага ўраду аб пераносе свабоднага ад працы дня зь нядзелі 11 сакавіка 2012 году на пятніцу 9 сакавіка. Такім чынам прадугледжваны да гэтай пары тэрмін выбараў (11 сакавіка) ня можа быць днём выбараў, паколькі, згодна з расейскім заканадаўствам, галасаваньне можа прайсьці выключна ў свабодны ад працы дзень.

Такім чынам парлямэнцкія ў прэзыдэнцкія выбары адбудуцца ў Расеі з трохмесячным адрывам.

Нагадаем, пакуль ані цяперашні прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзьведзеў, ані прэм’ер-міністар Уладзімір Пуцін не выключылі магчымасьці балятавацца на выбарах.

аз