http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=159191

Рада Эўропы асудзіла Менск за выкананьне сьмяродных прысудаў

21.07.2011

Рада Эўропы заклікала Менск неадкладна спыніць выкананьне сьмяротмных прысудаў, - гэта рэакцыя на інфармацыю пра тое, што ўчора ў Беларусі сьмяродныя прысуды былі прыведзеныя ў дзеяньне ў дачыненьні да двух мужчынаў, прысуджаных за патройнае забойства.

Генэральны сакратар Рады Эўропы Турб'ёрн Яглянд у выдадзенай радай заяве падкрэсьліў, што калі згаданая інфармацыя будзе афіцыйна пацьверджана, гэта будзе чарговая параза на шляху набліжэньня Беларусі да эўрапейскіх кашкоўнасьцяў.

„Я паўтараю свой заклік да беларускіх уладаў, каб яны неадкладна спынілі выкананьне сьмяротных прысудаў,” – напісаў Яглянд, падкрэсьліваючы, што „сьмерць не азначае справядлівасьці”.

Беларус зьяўляецца адзінай эўрапейскай краінай, якая прыводзіць у дзеяньне сьмяротныя прысуды.

Нагадваем, паводле інфармацыі газэты „Вечерний Гродно”, учора расстраляныя былі два жыхары Горадні, якім год таму была прысуджаная найвышэйшая мера пакараньня.

аз