http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=159235

Новыя затрыманьні ў Беларусі

22.07.2011

У сераду ды ў чацьвер у Беларусі адбыліся чарговыя акцыі пратэсту. Спачатку на вуліцах беларускіх гарадоў прайшлі маўклівыя пратэстныя акцыі. Учора ж сваё незадавальненьне палітыкай уладаў выказалі аўтааматары. У выніку новыя затрыманьні, штрафы ды адміністрацыйныя арышты. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, учора суды Менска й Заслаўя вынесьлі каля двух дзесяткаў прысудаў затрыманым падчас акцыі маўклівага пратэсту. Большасьці затрыманых суд прысудзіў адміністрацыйныя арышты ад 10 да 12 сутак, некалькі чалавек аштрафавалі. Пратэсты аўтамабілістаў у Менску завяршыліся затрыманьнем 4 чалавек. Больш падрабязна распавядае Валянцін Стэфановіч з правабарончага цэнтру “Вясна”.

Валянцін Стэфановіч: У нас ёсьць інфармацыя, што затрымалі 4 асобы. На іх склалі пратаколы за парушэньне правілаў дарожнага руху, у санкцыях гэтага артыкула няма адміністрацыйнага арышту. Іхныя справы будуць разглядацца менскім гарадзкім ДАІ. У сераду затрымана 13 чалавек. 12 з іх прысуджаны да арышту ад 10 да 12 сутак, адной дзяўчыне далі штраф.

юл