70 гадоу таму ў ліпені 1941-га году пачаўся галакост габрэяў Беласточчыны. З прыходам нямецкіх фашыстау сотні габрэяў былі адразу расстраляныя, як у Нарауцы ці ў Тыкоціне, сотні загінулі з рук польскіх суседзяў, як у Радзілаве й Едвабнэ. Тысячы чалавек зачынілі ў гета, якія былі створаны фашыстамі ў шматлікіх мясцовасьцях. Там у жалюгодных умовах яшчэ нейкі час жылі габрэі, але й так потым загінулі. Спадарыня Галена Тапалянская ўраджэнка Нарвы, што на Беласточчыне, памятае тыя гады й суседзяў габрэяў.
Успамінае Галена Тапалянская.