http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=159246

Прыродныя катаклізмы – гэта наступствы глябальных зьменаў клімату

22.07.2011


У ЗША пякельная сьпякота, слупкі тэрмомэтраў паказваюць амаль 40 градусаў па Цэльсію. Лацінская Амэрыка ў ліратальным сэнсе засыпаная сьнегам. У сваю чаргу Цэнтральнай Эўропе зноў пагражае затапленьне. У прыватнасьці, паводка пагражае Чэхіі й памежным зь ёю польскім рэгіёнам.

Пра прыродныя зьявы мы паразмаўляем з прафэсарам Міраславам Ментусам, кліматолягам з польскага Інстытута мэтэаралёгіі й водных рэсурсаў.

Чаму так адбываецца? Ці гэта чарговы сэзонны выбрык прыроды, а можа да такіх зьяваў трэба прызвычайвацца?

Міраслаў Ментус: Вядома, што летам ва ўмераных геаграфічных шыротах аднатоўваюцца вялікія колькасці ападкаў. Альбо ўмераныя ападкі працягваюцца доўгі час. Мімаволі гэтыя ападкі спрычыняюцца да павышэньня ўзроўню вады ў рэках. У шматлікіх краінах была праведзена штучная рэгуляцыя рачных берагоў. Акрамя гэтага моцна разьвілася інфраструктура. На дадатак вырубка лясоў, заняцьцё пастбішчаў пад палі – усё гэта спрычынілася да таго, што вадзе значна прасьцей з нахіленых плоскасьцяў сплываць уніз і разьлівацца па ручаях і рэках. І напэўна ў нейкім месцы вада выйдзе зь берагоў і залье тэрыторыю. Зь іншага боку, вядома, што рэкі заўсёды выходзілі зь берагоў і гэта была натуральная зьява. Аднак страты былі меншыя. А ўсё таму, што людзі пачалі займаць пад будову тэрыторыі над самымі берагамі вадаёмаў. Можа гэта й прэстыжна мець дом на беразе ракі, але ня вельмі практычна. Замест таго, каб адыходзіць ад вады, чалавек ідзе ў кірунку вады й займае тэрыторыі, якія заўсёды заліваліся падчас паподкі  ці іншых натуральных зьяваў.  Паколькі мы ўзбагачаемся як грамадзтва ў цэлым, узрастаюць кошты на зямлю й інфраструктуру, але кошты адбудовы зьнішчэньня могуць быць значна вышэйшыя. 

Ці можна нейкім чынам зьвязваць гэтыя прыродныя зьявы з кліматычнымі зьменамі?

Міраслаў Ментус: Шмат гэтых характырыстыкаў непасрэдна зьвязана з глябальным пацяпленьнем клімату, зьвязаным з антрапагенічнай дзейнасьцю чалавека. Галоўным чынам гэта наступства выкарыстаньня вадкага паліва, у выніку чаго павялічваецца выдзяленьне ў паветра вуглевадароду ці мэтану. Я гавару пра рост, паколькі трэба памятаць, што ў атмасфэры ёсьць такія газы, як вуглевадарод ці мэтан у натуральных умовах. Дзякуючы ім натуральная тэмпэратура Зямлі складае + 14 градусаў па Цэльсію. Калі б забраць гэтая натуральныя  газы з атмасфэры, то тэмпэратура была б -18 градусаў. Паколькі чалавек безупынна пастаўляе дадаковую колькасьць газаў у атмасфэру, то вуглевадарод трымаецца блізка зямной паверхні ў ніжнім слаі, называным стратасфэрай, і гэты слой награваецца вельмі хутка. Павышэньне атмасфэрнай тэмпэратуры адпаведна павышае ўзровень воднай пары ў атмасфэры, а  гэта выклікае павышаныя ападкі.  Мы назіраем уровень павышэньня ападкаў як у глябальным, так і ў рэгіянальным маштабе. Гэта своеасаблівая мазайка зьменаў: ёсьць тэрыторыі, дзе назіраецца павышэньне ўзроўню ападкаў, і ёсьць тэрыторыі, дзе цягам 50 гадоў назіраецца ўзровень іх паніжэньня.

Са сказанага можна зрабіць выснову, што глябальны працэз пацяпленьня клімату пачаўся ўжо даўно. Ці можна яго нейкім чынам спыніць, альбо прынамсі запаволіць?

Міраслаў Ментус: Глябальнае пацяпленьне пачалося, і гэтага працэсу ніхто ня спыніць пры дапамозе адной кнопкі. Гэты працэс можна запаволіць, і запаволіць вельмі выразна. Прынамсі затрымаць выдзяленьне ў паветра вуглевадароду. Кліматычныя зьмены будуць адбывацца цягам XXІ і XXІІ стагодзьдзяў. Дасьледаваньні сьведчаць пра тое, што яны закончацца пад канец XXІІ стагодзьдзя, і тэмпэратура стабілізуецца на новым вышэйшым узроўні. Узровень мора будзе стабілізавацца чарговыя сто гадоў. Для мяне – навукоўца сытуацыя выглядае адназначна: калі ёсць прычына нейкага працэсу, то, каб затрымаць ці зьменшыць наступствы, трэба зрабіць усё магчымае, каб ліквідаваць прычыну.

Існуе тэорыя, што за глябальным пацяпленьнем можа прыйсьці глябальнае пахаладаньне клімату, наступствам якога можа быць чарговы ляднік. Ці гэта рэальна, ці гэтую тэорыю трэба разглядаць у якасьці фантастыкі?

Міраслаў Ментус: Аналізуючы гісторыю зямнога клімату з пэрспектывы геалягічных працэсаў, зьмены клімату адбываліся ўвесь час. Былі кароткатэрміновыя этапы пацяпленьня, і доўгатэрміновыя этапы пахаладаньня ўключна зь ледніковымі пэрыядамі. Цу існуе ў сучасным сьвеце рызыка паяўленьня ледніка? Напэўна не ў XXІ стагодзьдзі. Існуе шмат працаў, дзе гаворыцца, што, нягледзячы на рост фактараў, якія павялічваюць цеплавы эфэкт у атмасфэры, можа гэта здарыцца, але тыя ж самыя аўтары пішуць, што раптоўнае пахаладаньне клімату да канца XXІ стагодзьдзя амаль немагчымае.

Гутарыла Караліна Русіновіч

 

Даведка: Прафэсар Міраслаў Менстус зьяўляецца экспэртам Сусьветнай мэтэаралягічнай арганізацыі  (WMO) у галіне  мэтэаралёгіі й марской кліматалёгіі. 

Прафэсар Менстус мае свой уклад у атрыманьне былым віцэ- прэзыдэнтам ЗША Альбэртам Горам Нобэлеўскай прэміі міру ў 2007 годзе. Нобэлеўская акадэмія дацаніла ўклад прафэсара Ментуса ў працы Міжнароднага панэля экспэртаў. Гэты дасьледчыцкі склад атрымаў разам з Горам Нобэлеўскую прэмію за распаўсюд ведаў на тэму глябальных кліматычных зьменаў. Дасягненьні прафэсара пацьверджаныя адмысловым сэртыфікатам Нобэлеўскай акадэміі.