http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=159250

"Булгарыю" ўдалося адчапіць ад дна Волгі

22.07.2011

Расейскім ратаўнікам удалося адчапіць ад дна Волгі затануўшае судна „Булгарыя”. 
Судна затанула 10 ліпеня ў Татарстане. З 208 пасажыраў, якія знаходзіліся на борце, уратаваліся 79 чалавек. Вадалазы знайшлі 114 целаў, 15 асобаў лічацца прапаўшымі бязь вестак.

"Булгарыю" спавабалі падняць ужо двойчы, аднак акцыі першакаджала дрэннае надвор’е. 
Калі судна ўдасца выцягнуць на паверхню, на спэцяльных пантонах яно будзе перавезена ў паблізкія докі. Там працу пачнуць экспэрты, якія высьветляць канчатковую прычыну крушэньня.

кр