http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=159251

Гішпанскія хатнія гаспадыні атрымаюць пэнсіі

23.07.2011

Гішпанія павысіла пэнсійны ўзрост. Цяпер завяршэньне працоўнага стажу наступіць з дасягненьнем 67-гадовага ўзросту. Упершыню пэнсіі атрымаюць хатнія гаспадыні. Навэлізацыю пэнсійнага закону прыняў гішпанскі парлямэнт.

Адзінай партыяй, якая падтрымала гішпанскіх сацыялістаў, што кіруюць краінай, былі каталёнскія нацыяналісты. Пэнсійную рэформу востра крытыкавалі прафсаюзы й апазыцыя, а яе ўвядзеньне суправаджалі масавыя маніфэстацыі.

Паводле афіцыйнай вэрсіі, павышэньне пэнсійнага ўзросту зьвязна з павышэньнем сярэдняга ўзросту грамадзтва. Паводле неафіцыйнай вэрсіі, рэформа зьвязана зь недахопам ашчаднасьцяў у гішпанскім сацыяльным фондзе.

Асобы, якія захочуць пайсьці на пэнсію ва ўзросьце 65 гадоў, павінны мець 38,5 годоў працоўнага стажу. 

 кр