http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=159253

Міхаіл Саакашвілі заклікаў міжнародную супольнасьць весьці дыялёг зь Беларусьсю

23.07.2011

Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заклікаў міжнародную супольнасьць і арганізацыі весьці актыўны дыялёг зь Беларусьсю, каб яна не апынулася ў ізаляцыі й яе разьвіцьцё ажыцьцяўлялася ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі.

Выступаючы ў Батумі на міжнароднай канфэрэнцыі "Эўрапейскі шлях Грузіі", Саакашвілі заявіў, што яго краіна дзеліцца вопытам рэформаў зь Беларусьсю, Малдовай і Ўкраінай.

Ён зьвярнуў увагу тых, хто лічыць Расею больш дэмакратычнай краінай, чым Беларусь, што апошняя "не ажыцьцяўляе акупацыю суседніх краін". У выпадку ізаляцыі яна "апынецца ў руках расейскай адміністрацыі", – заявіў Саакашвілі.

"Гэта эўрапейскі выбар. Неабходны дыялёг і дачыненьні, новыя ініцыятывы. Такія нашы погляды", – сказаў грузінскі лідар.

 
кр/svaboda