http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=159277

Польскія ўлады перадалі нарвэжцам спачуваньні

23.07.2011

Польскія ўлады выказалі спачуваньне нарвэскаму грамадзтву ў сувязі з учорашнімі тэрактамі. 

Прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі ў лісьце, накіраваным каралю Нарвэгіі Гаральду V,  перадаў „ад імя польскага народу словы глыбокага спачуваньня родным і блізкім ахвяраў”.

Словы спачуваньня свайму нарвэскаму калезе Енсу Столтэнбэргу накіраваў таксама польскі прэм’ер-міністар Дональд Туск. Таксама польскае Міністэрства замежных справаў рашуча асудзіла тэракты ў Осла.

„Перад абліччам гэтай трагедыі Польшча салідарная з Вамі ў жалобе. Можаце спадзявацца на нашую дапамогу,” – чытаем у заяве польскага МЗС.

аз