http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=159283

Менск разьвітаўся з кардыналам Сьвёнткам

23.07.2011

Сёньня ў Менскім архікатэдральным касьцёле адбылося разьвітаньне з кардыналам Казімірам Сьвёнткам.  Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, сустракаючы труну на ганку касцёла, сказаў: «Сёння ты вяртаешся ў храм, які адбудаваў, каб назаўсёды зь яго сысці ў неба». Мітрапаліт у гэты момант не стрымаў слёз  - перадае газэта «Наша Ніва».

Перад уваходам у Катэдру стаялі пасты спецназа, якія правяралі сумкі кожнага, хто прыйшоў на развітанне з Казімірам Свёнтакам.

Кардынал Казімір Свёнтак памёр 21 ліпеня. Ён стаяў ля вытокаў адраджэння каталіцкага касцёла ў Беларусі.Пахаванне сьвятара адбудзецца ў Пінскай катэдры  25 ліпеня а 12-й гадзіне.

«Наша Ніва»