У Бельгіі ў сілу уступіла забарона на нашэньне паранджы ў грамадзкіх месцах.
Адпаведны закон раней зацьвердзіў мясцовы парламэнт, спасылаючыся грамадзкую бясьпеку.
Згодна закону, жанчыны, якія цалкам ці часткова закрываюць свой твар у грамадзкім месцы, будуць пакараныя грашовым штрафам ці нават турмой да 7-і дзён. Выключэньне складаюць выпадкі, калі гэта патрабуецца правіламі па ахове працы й сьвяточных мерапрыемстваў.
Па ацэнках СМІ, у Бельгіі каля 270 жанчын носяць паранджу, чадру й нікабы — жаночыя галаўныя ўборы, прынятыя ў мусульман, у рознай ступені прыкрываючы твар.
Бельгія — другая пасьля Францыі эўрапейская краіна, якая заканадаўча забараніла іх нашэньне.
Gazeta.ru/аз