http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=159292

Расьце колькасьць ахвяраў тэрактаў у Нарвэгіі

23.07.2011

Колькасьць сьмяротных ахвяраў учарашніх тэрактаў  у Нарвэгіі вырасла да 92 асобаў, - паведамілі прадстаўнікі нарвэжскай паліцыі.

Андэрш Бэрынг Брэйвік, які распачаў стральбу па ўдзельніках моладзевага лягера ды арганізаваў выбух ў цэнтры нарвэжскай сталіцы, быў чальцом папулісцкай Партыі прагрэсу ў 2004-2006 гадох, а таксамачальцом яе моладзевага крыла.

На інтэрнэт-форумах знойдзеныя ягоныя камэнтары, у якіх ён выступаў супраць эўрапейскай палітыкі асыміляцыі розных этнічных групаў.

У сваю чаргу прэс-сакратар нарвэжскіх масонаў прызнаў, што Брэйвік быў чальцоў ягонага руху.

аз