http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=159293

Беларускі кіроўца затрыманы за імітацыю нападу на фуру

23.07.2011

Функцыянэры паліцыі з Лодзі затрымалі 36-гадовага грамадзяніна Беларусі, які падазраецца арганізацыі імітацыі нападу на грузавік, якім ён перавозіў некалькі сотняў тэлевізараў за агульную суму 116 тысячаў даляраў.

Мужчыне пагразае да 10 гадоў зьняволеньня.

Паводле паведамленьняў паліцыі, некалькі дзён таму ў камэнтантуру паліцыі ў Астрові Мазавецкай прыйшоў беларускі грамадзянін ды паведаміць пра тое, што некаклі дзён раней у ваколіцы Ловіча невядомыя злачынцы напалі на ягоную фуру.

Паводле яго слоў, злачынцы спаілі яго алькаголем, пакінулі недзе ў лесе ды захапілі грузавік разам з грузам, агулам за суму каля 600 тысячаў злотых.

Яшчэ ў той за дзень функцыянэры паліцыі знайшлі грузавік у месцы нападзеньня, якое назваў беларус, але ўжо без грузу. Усё ж пасьля забесьпячаньня сьледаў і праверкі паказаньняў беларускі кіроўца быў затрыманы.

Яго абвінавачваюць у прысваеньні чужой уласнасьці й паведамленьні паліцыі пра злачынства, да якога на самой справе не дайшло. За ўсё гэта пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

аз