Сёньня ўвечаны прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі разам з жонкай накіроўваюцца з афіцыйным візытам на Каўказ.
Цягам шасьці бліжэйшых дзён прэзыдэнцкая пара наведае Азэрбайджан, Грузію й Армэнію.
Некалькі дзён таму кіраўнік польскай дзяржавы заявіў, што згаданы візыт зьвязаны з польскім заангажаваньнем у праграму „Усходняе партнэрства”. Нагадваем, усе тры краіны зьяўляюцца ўдзельнікамі эўразьвязаўскага праекту.
Польскага прэзыдэнта ў паездцы па Каўказе бдудць суправаджаць прадстаўнікі польскіх бізнэс-колаў.
Прэзыдэнцкая пара вернецца ў Польшчу ў пятніцу ўвечары.
аз