У Пінску пахавалі кардынала Казіміра Сьвёнтэка. Разьвітацца з былым галавой беларускага каталіцкага касьцёла прыехалі вернікі з усёй краіны, а таксама з замежных дзяржаў.
Правесьці ў апошні шлях легендарнага беларускага кардынала прыйшлі ня толькі каталікі, але й праваслаўныя вернікі.
Кардынала Казіміра Сьвёнтэка пахавалі ў крыпце пінскага катэдральнага касьцёла.
Казімір Сьвёнтэк быў першым кардыналам у гісторыі сучаснай Беларусі, і гэта пад яго кіраўніцтвам адраджаўся каталіцкі касьцёл у Беларусі пасьля дзясяткаў гадоў камунізму. Ён памёр у мінулы чацьвер ва ўзросьце 96 гадоў. Амаль да апошніх дзён жыцьця іерарх кіраваў Пінскай дыяцэзіяй.
вс