http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=159366

Пакаёўка расказала пра інцыдэнт са Строс-Канам

25.07.2011

32-гадовая пакаёўка зь Гвінэі, якая абвінаваціла экс-старшыню Міжнароднага валютнага фонду ў спробе згвалтаваньня, дала першае інтэрвію.

Нафісато Дыялё сказала карэспандэнту часопіса "Newsweek", што яна хоча, каб Дамінік Строс-Кан трапіў у вязьніцу.

„Я хачу, каб ён ведаў, што ёсьць такія месцы, дзе ён ня можа скарыстацца сваімі знаёмствамі й грашыма”,- сказала Дыялё.

Яна абвяргае таксама абвінавачаньні, якія супраць яе высунулі некаторыя амэрыканскія СМІ, нібыта ў яе сувязі са злачыннай дзейнасьцю, ды што яна гаварыла свайму хлопцу аб карысьцях, якія яна атрымае, абвінаваціўшы Строс-Кана.

Нафісато Дыялё расказала таксама пра інцыдэнт, які здарыўся 14 траўня ў Нью-Ёрку ў гатэлі „Sofitel”. Яна распавяла, што калі прыйшла прыбіраць ампартамэнт, на яе напаў аголены Строс-Кан.

Экс-старшыня МВФ рашуча аспрэчвае абвінавачаньні. Адразу пасьля інцыдэнту ён быў затрыманы ў аэрапорце ў Нью-Ёрку і зьмешчаны пад хатні арышт. 1 ліпеня арышт быў адменены.

яс