http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=159369

Уга Чавэс плянуе застацца прэзыдэнтам Вэнэсуэлы

25.07.2011

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс заявіў, што будзе балятавацца на прэзыдэнцкую пачаду на чарговыя 6 гадоў. Выбары ў Вэнэсуэле заплянаваныя на наступны год.

У інтэрвію вэнэсуэльскай газэце "Correo del Orinoco”  56-гадовы Чавэс запэўніў, што нягледзячы на праблемы са здароўем, ён адчувае сябе добра й плянуе застацца за «стырном». Тым больш, што гэта абгрунтавана палітычнымі матывамі.

Уга Чавэс знаходзіцца на пасадзе прэзыдэнта Вэнэсуэлы ад 1999 году. Апошнім часам ён лячыўся на Кубе, дзе прайшоў апэрацыю па выдаленьні пухліны.

Вэнэсуэльская апазыцыя заклікае Чавэса саступіць з кіраўнічай пасады ўжо цяпер у сувязі з дрэнным здароўем.

яс