http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=159379

Андэрс Брэйвік абвінавачаны ў тэракце

25.07.2011

Андэрс Брэйвік абвінавачаны ў тэракце, – паведаміў судзьдзя Кім Гегер. Рашэньнем суда падсудны застанецца пад вартай як мінімум бліжэйшыя 8 тыдняў, - да чарговага судовага пашеджаньня. Брэйвіку забаронена прымаць каго-небудзь і кантактаваць з вонкавым сьветам.

32-гадовы нарвэг адказвае за тэракты ў Осла ды на высьпе Ўтоя. 
Абвінавачаны не прызнаецца ў злачынстве, хаця ён пацьвердзіў факты, якія прадставілі сьледчыя. Брэйвік патлумачыў, што ён не імкнуўся забіваць як мага больш людзей. Яго мэтай было даць яркі сыгнал Партыі працы. Гэтая групоўка мусела заплаціць за саю палітыку ў дачыненьні да імігрантаў і за дазвол на пасяленьне вялікай колькасьці мусульман, - тлумачыў Брэйвік.

Ён зазначыў, што гэты ўчынак павінен адбіць жаданьне ўступаць у шэрагі Партыі працы.

яс