http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=159385

Расьце колькасьць скаргаў на працу чыноўнікаў

26.07.2011

Расьце колькасьць скаргаў на працу ўстановаў у Польшчы.  Допісы з такім зьместам пераважаюць сярод карэспандэнцыі на адрас Вышэйшай кантрольнай палаты НІК.
За апошнія два гады колькасьць скаргаў вырасла на 20%.

Зь ліку 5 тысяч скаргаў за 2010 год амаль 2 тыс. датычыліся працы адміністрацыйных установаў, пры чым пераважна муніцыпальных. Амаль палова грамадзян скардзілася на вырашэньні ў галіне будаўніцтва, жыльлёвай і камунальнай гаспадаркі. Указваліся няправільнасьці ў галіне публічных заказаў.

Акрамя гэтага грамадзяне скардзяцца на бездапаможнасьць чыноўнікаў падчас паводкі. Іншыя тэмы даносаў гэта эканамічныя й фінансавыя злоўжываньні ды марнатраўства грамадзкай уласнасьці.

яс