http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=159386

А.Саньніка этапуюць у калёнію

25.07.2011

Экс-кандыдата на пасаду прэзыдэнта Беларусі Андрэя Саньнікава этапуюць у наваполацкую калёнію (Віцебская вобласьць) сёньня ноччу. Пра гэта сказала яго жонка журналістка Ірына Халіп.

Напярэдадні адпраўкі ў калёнію ёй далі дзьвюхгадзінную сустрэчу з мужам. Паводле слоў Халіп, стан здароўя Саньнікава нармальны, а да "палітычных" зьняволеных стаўленьне ў сукамэрнікаў добразычлівае. Халіп зазначыла, што Саньнікаў "настаўлены вельмі аптымістычна і ўпэўнены, што вельмі хутка ўсе выйдуць на волю”.

14 траўня суд Партызанскага раёна Менска прыгаварыў Саньнікава да пяці гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

БелаПАН/вс