http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=159421

Адвакаты І.Халіп і М.Ліхавіда не прайшлі атэстацыю

26.07.2011
Адвакаты палітвязьняў Ірыны Халіп і Мікіты Ліхавіда не прайшлі атэстацыю. Міністэрства юстыцыі ініцыявала правядзеньне гэтым летам пазачарговай атэстацыі адвакатаў. Сёньня стала вядома, што адвакат Ганна Бахціна, якая абараняла ў палітычным працэсе журналістку Ірыну Халіп, не прайшла пераатэстацыю ў Мінюсьце. Гэта азначае, што Бахціна будзе пазбаўленая ліцэнзіі на адвакацкую дзейнасьць.
На паседжаньні камісіі Ганна Бахціна заявіла, што будзе абараняць сябе й проста так ня здасца.
Сёньня ж стала вядома, што атэстацыю не прайшла Дар’я Ліпкіна — адвакат іншага палітвязьня, Мікіты Ліхавіда.
Нагадаем, у лютым Мінюст пазбавіў ліцэнзіяў чатырох адвакатаў Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў — Алега Агеева, Тацьцяну Агееву, Уладзіміра Тоўсьціка й Тамару Гараеву, якія абаранялі фігурантаў справы аб гэтак званых масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня. А ў сакавіку са складу калегіі быў выключаны адвакат Андрэя Саньнікава Павал Сапелка.

хартыя '97/вс