http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=159423

З-за маўклівых акцый адмяняюць мерапрыемствы

26.07.2011
У Менску адмянілі экалягічны велапрабег і сьвята энэргазьберажэньня, правядзеньне якіх плянавалася на сёньня ў парку імя Горкага.
Мерапрыемства адменена ў сувязі з тым, што да яго плянавалі далучыцца ўдзельнікі маўклівых акцыяў пратэсту ў майках з напісам “ШОС”, якія зьяўляюцца візыткай праціўнікаў беларускага рэжыму. За абрэвіятурай хаваецца жартаўлівы лёзунг “шоб он сел”.  
Маўклівыя акцыі пратэсту ўжо больш за месяц праходзяць штотыдзень у Менску й іншых гарадах Беларусі. За ўдзел у пратэстах агулам было затрымана каля 1800 чалавек.

вс