http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=159427
Склікаецца паседжаньне структураў, адказных у ЭЗ за барацьбу з тэрарызмам
26.07.2011
Польшча ў рамках старшынтва ЭЗ склікае паседжаньне працоўных групаў, адказных у ЭЗ за барацьбу з тэрарызмам, паведаміў Цэнтар інфармацыі ўраду. Надзвычайнае спатканьне склікаецца ў сувязі з тэрактамі ў Нарвэгіі. Нарвэгія не ўваходзіць у склад ЭЗ, але зьяўляецца чальцом Шэнгенскага пагадненьня.
Пасьля нарады з эўрапейскім каардынатарам па пытаньнях тэрору Жылем дэ Кэршовам склікаецца паседжаньне ўсіх групаў, адказных ў Эўрапейскай радзе за супрацу ўрадаў у галіне барацьбы з тэрарызмам. На паседжаньне запрошаныя таксама прадстаўнікі нарвэскіх уладаў.
Сустрэча адбудзецца пасьлязаўтра ў Брусэлі.
кр