http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=159428

Браніслаў Камароўскі прыбыў зь візытам у Грузію

26.07.2011
Працягваецца афіцыйны візыт прэзыдэнта Польшчы на Каўказе. Сёньня Браніслаў Камароўскі прыляцеў у Грузію. У Батумі ён сустрэнецца з грузінскім прэзыдэнтам Міхаілам Саакашвілі.

Грузінскія ўлады хочуць пазнаёміць польскага прэзыдэнта з рэальнай сытуацыяй ў краіне й на яе межах з сэпаратысцкімі рэспублікамі Абхазіяй і Паўднёвай Асэтыяй.

Браніслаў Камароўскі будзе падрабязна азнаёмлены  з рэформамі, праведзенымі ў кантэксьце інтэграцыі з ЭЗ і далучэньнем да NATO. Афіцыйны Тбілісі намераваецца таксама папрасіць Камароўскага прыгадаць краінам ЭЗ, што Абхазія й Паўднёвая Асэтыя зьяўляюцца інтэгральнымі часткамі грузінскай тэрыторыі, акупаванай расейскімі войскамі.

кр