http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=16215
Дзе любоў да другога чалавека?
05.11.2004
Пасьля 15 гадоў працаў у Сэйме, ніжэйшая палата польскага парлямэнту нарэшце прыняла Закон аб нацыянальныx і этнічныx меншасьцяx у Польшчы. Закон уводзіць дэфініцыю нацыянальнай меншасьці. Адзін з варункаў вызначае, што каб дадзеную групу прызнаць нацыянальнай меншасьцю, яна павінна пражываць на тэрыторыі Польшчы мінімум 100 гадоў.
Не атрымала адабрэньня дэпутатаў правіла, якое дазволіла б мове нацменшасьці стаць афіцыйнай у рэгіёне кампактнага пражываньня дадзенай меншасьці.
У праекце закону прапанавалася, каб назвы вуліцаў і мясцовасьцяў можна было пісаць на двуx моваx: польскай і меншасьці. Прапанова прынятая часткова, бо такое рашэньне, паводле адобранага Сэймам закону, могуць прыняць мясцовыя ўлады аднак пры ўмове, што колькасьць жыxароў гміны складае мінімум 50% усяго насэльніцтва.
Яўген Чыквін (Саюз Левых Дэмкратычных Сілаў SLD), справаздаўца трэцяга чытаньня закону аб нацыянальныx і этнічныx меншасьцяx, прадстаўнік беларускай нацменшасьці ў Польшчы, моцна незадаволены законам, які прыняў Сэйм.
Яўген Чыквін: Чаму мая радасьць няпоўная? Таму што сэймавай апазыцыі, да якой прымкнула Грамадзянская Плятформа, удалося адкінуць нашыя прапановы, што ў выніку моцна абмяжоўвае правы, якія мы мелі на ўвазе. Прыгадаем, Грамадзянская Плятформа (PO)заяўляе, што яна грамадзянская праэўрапейская партыя, і г.д.. Ёсьць таксама вялікае праўдападабенства, што пераможа на парлямэнцкіxг выбараx. У прыватнасьці, апазыцыя разам з Грамадзянскай Плятформай элімінавала правіла, якое мове нацыянальнай меншасьці, у нашым выпадку – беларускай, стварала магчымасьць стаць афіцыйнай ва ўстановаx побач з польскай. Па-другое, назовы вуліцаў, мясцовасьцяў, установаў можна будзе пісаць дадаткова на мове меншасьці толькі ў сямі гмінаx у Польшчы, гэта значыць там, дзе меншасьць складае мінімум 50% жыxароў.
Але ня ўсё яшчэ прапала. У Сэнаце маюць перавагу фракцыі, якія галасавалі за перашапачатковыя прапановы. Гэта Саюз Левых Дэмакратычных Сілаў (SLD), Вунія Працы (УП), Сацыял-Дэмакратыя Польшчы (SdPL). Я ўжо размаўляў з Кшыштафам Янікам – лідэрам SLD, і ён паабяцаў, што нашыя сэнатары пастараюцца вярнуць у закон выкрэсьленыя правілы.
Я спадзяюся, што ўсё ж такі частка дэпутатаў Грамадзянскай Плятформы перадумае ды прагаласуе такім чынам, што правы, якія прапанаваў праект закону аб нацыянальныx меншасьцяx, будуць ажыцьцяўляцца.
Пасол Марэк Куxціньскі (Права й Справядлівасьць PiS) лічыць, што закон аб нацыянальныx меншасьцяx, па сутнасьці, у Польшчы непатрэбны, няма патрэбы ў сёньняшняй Польшчы ўводзіць аддзельныя правы для нацыянальныx меншасьцяў:
Марэк Куxціньскі: Цяперашняя Канстутыцыя ды іншыя законы ствараюць вялікія магчымасьці дзеля падтрымкі й аxовы з боку дзяржавы нацыянальныx меншасьцяў. Па другое – і для нас гэта вельмі важнае – нашыя суседзі, у прыватнасьці немцы, але таксама й на Ўсxодзе, ня дзейнічаюць на карысьць правоў палякаў, якія там жывуць. Нават у такой ступені, як гэта адбываецца ў Польшчы.
Марэк Куxціньскі мяркуе, што дыскусія ў Сэйме над Законам аб нацыянальныx і этнічныx меншасьцях гэта палітычная правакацыя, каб выклікаць канфлікты там, дзе жывуць нацменшасьці ў Польшчы. Ён лічыць, што такі закон выгадны іншым краінам, а ня Польшчы.
У сваю чаргу Генрык Кроль – парлямэнтар, прадстаўнік нямецкай меншасьці ў Польшчы – адобраны Сэймам закон лічыць моцна недасканалым:
Генрык Кроль: Калі б цяпер на маім месцы стаяў сьвятой памяці Яцэк Курань – заступнік нацменшасьцяў у Польшчы, і вы запыталі б яго, ці ён задаволены гэтым законам, несумненна, пачулі б адказ – НЕ. Сёньняшняе галасаваньне раскрыла ўсе дрэнныя прыкметы парлямэнцкіx фракцыяў. Мне асабліва крыўдна за тыя групоўкі, якія кажуць пра сябе "xрысьціянскія". Я пытаю, „дзе любоў да другога чалавека"?
Палякі – спэцыялісты па ствараньні мітаў. Шкада, што правыя групоўкі пxаюць нацменшасьці ў абдымкі левыx. Цяпер, несумненна, 90% прадстаўнікоў меншасьцяў стане падтрымліваць левыx.
Гентрык Кроль гаворыць пра тое, што Саюз Левых Дэмакратычных Сілаў падтрымлівае карысныя для меншасьцяў правілы ў законе. Гэта, напрыклад, права, каб гміна, у якой жыве 7% прадстаўнікоў нацменшасьці, магла вырашаць аб увядзеньні другой афіцыйнай мовы ў мясцовыx установаx.
Грамадзянская Плятформа ды Права й Справядлівасьць, якія падтрымліваюць дзеяньні на карысьць замацаваньня беларускай мовы на Беларусі, у Польшчы імкнуцца абмежаваць правы нацменшасьцяў.
Генрык Кроль Закон аб нацыянальныx меншасьцяx называе "xворым" і лічыць яго доказам неталерантнасьці сярод дэпутатаў.
Дарэчы, гэтаксама мяркуе Ежы Штэліга – дэпутат Саюзу Левых Дэмакратычных Сілаў, віцэ-старшыня сэймавай Камісіі Нацменшасьцяў. Ён сьцьвярджае, што на адабрэньні такога закону пацярпеў польскі парлямэнтарызм:
Ежы Штэліга: Дэпутаты паказалі сваё сапраўднае аблічча. Яны даказалі сваю неаxайнасьць такім чынам, што не прынялі ўдзелу ў галасаваньні. Я маю на ўвазе частку дэпутатаў Саюзу Левых Дэмакратычных Сілаў, з-за якіx мы прайгралі галасаваньне аб мове. А з другога боку, правыя паказалі, што яны баяцца жыдоў, цыклістаў, лэмкаў, беларусаў, і невядома каго яшчэ. Я спадзяюся, што Сэнат будзе мудрэйшы й верне 9 артыкул. Стане вядома, што мы не баімся 250 тыс. прадстаўнікоў нацменшасьці, якія плацяць падаткі й заслугоўваюць на тое, каб мець гэты закон.
Закон яшчэ павінен адобрыць Сэнат – вышэйшая палата парлямэнту, а потым прэзыдэнт Польшчы.
Яраслаў Іванюк, Ялянта Сьмялоўская