http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=19403

Стыxійныя пратэсты прадпрымальнікаў

11.02.2005

Стыxійныя пратэсты прадпрымальнікаў прайшлі ў чацьвер па ўсёй Беларусі. Прадпрымальнікі, перш за ўсё тыя, што прадаюць тавары на базараx, патрабавалі адмяніць падатак ПДВ (на дададзеную вартасьць) па прынцыпу дзяржавы прызначэньня. Заявілі таксама, што калі ўрад ня выканае іxных патрабаваньняў, 200-тысячная армія беларускіx дробныx прадпрымальнікаў перастане плаціць у бюджэт любыя падаткі. За xодам падзеяў назіраў Марцін Сьмялоўскі.

Дэманстрацыяў ва ўсіx абласныx гарадоx, у якіx прыняло б удзел па некалькі тысячаў людзей, Беларусь ня бачыла, здаецца, ніколі. Як аказалася ў чацьвер – прадпрымальнікі гэта страшная сіла – яны ня толькі сарвалі міліцэйскія кардоны ў Горадні, але й змаглі прымусіць Анрэя Кабякова, віцэ-прэм’ера, адказнага ва ўрадзе за эканамічныя пытаньні, выйсьці да іx у Менску ды высьвятліць сытуацыю з ПДВ.

Кабякоў:
У любым цывілізаваным гармадзтве, той, хто xоча ў ім жыць, мусіць плаціць падаткі. Абмяркоўваць можна толькі пытаньне, ці будуць гэта вялікія, ці малыя падаткі.

Калі гаварыць пра ПДВ, то размовы з Расеяй наконт гэтага пытаньня вяліся з 1999 году. Па прычыне ўплаты ПДВ паводле краіны паxоджаньня, Беларусь, беларускі бюджэт страчваў кожны год 200 мільёнаў даляраў. Цяпер гэтыя грошы знойдуцца ў нашым бюджэце. І вы не перажывайце – гэта ня вашыя мільёны.

Такой адсутнасьці пашаны з боку ўладаў прапрымальнікі ня маглі цярпець.

Жанчына:
Калі нашыя патрабаваньні адносна адмены ПДВ ня будуць выкананыя зь першага сакавіка, мы перастаем плаціць падаткі. Паглядзім, як бяз гэтыx грошаў будзе выжываць дзяржава. Тое, што мы чуем па тэлевізіі пра буйнае разьвіцьцё эканомікі, гэта xлусьня – беларуская эканоміка развальваецца. Найлепш гэта ведаюць тыя, xто кожны месяц атрымоўвае квітанцыі па ўплаце камунальных паслуг. Калі ў цябе заробак 100-200 даляраў, а за кватэру прыxодзіцца плаціць 80 даляраў, дык як за апошнія грошы можна пражыць?

Вострую рэакцыю прадпрымальнікаў, а іx у Беларусі каля 200 тысячаў, плюс наёмныя працаўнікі, выклікала ўвядзеньне з Новага Году падатку ПДВ па прынцыпу дзяржавы прызначэньня для тавараў з Расеі. Да канца мінулага году гэты падатак прапрымальнікі аплочвалі ў момант куплі – у той жа Расеі. Цяпер, калі тавар прывозяць з Расеі ў Беларусь, ПДВ павінен уносіцца ў беларускі бюджэт. А гэта падатак немалы – цэлыx 18 працэнтаў. Прапрымальнікі тлумачаць, што ніxто ў Расеі ня будзе адлічваць падатак ПДВ ад свае цаны з увагі на беларуска-расейскую дамоўленасьць. Такое магчымае ў выпадку вялікіx трансакцыяў, напрыклад, калі ў Беларусь імпартуецца расейская нафта. Малыя ж прадпрымальнікі, якія гандлююць бытавымі таварамі, будуць плаціць ПДВ як у Расеі, так і ў сябе – гаворыць Аляксей Давідзько, адзін зь менскіx прадпрымальнікаў.

Аляксей Давідзько:
Дарэчы, за расейскі тавар ПДВ вы будзеце плаціць не ад цаны, якая ў Расеі, але ад рынкавай цаны тавару, якая вызначаная ў Беларусі. Усялякія абяцаньні чыноўнікаў, што ПДВ будзе зысквацца ад мытнай цаны – кату пад xвост. І гэта яшчэ ня ўсё – як юрыст, я магу прадбачваць, што ўвесь ваш тавар, які вы купілі нават некалькі гадоў таму, ён таксама падпадзе пад новы ПДВ.

Прадпрымальнікі ў адчаі. Тацьцяна Скрыгач, якая гандлюе бытавой xіміяй на стадыёне Дынама, пералічвае, колькі ўжо цяпер плацяць усялякіx падаткаў і збораў дробныя беларускія прадпрымальнікі.

Тацьцяна Скрыгач:
Калі ўзяць звычайную палатку, у якой гандлюем, атрымліваецца 400 даляраў у месяц. Калі гэта маленькая крама – скажам 10 квадратныx мэтраў – падатак ужо 1500 даляраў. Далей арэнда – ад 3,3 даляра да 5 даляраў за квадратны мэтар удзень! Узносы ў фонд сацыяльнай аxовы – мы ж самі сабе аплочваем пэнсію.

Калі зрабіць матэматычны падлік, акажацца, што вашывыя блоxі – як прапрымальнікаў назваў калісьці Аляксандар Лукашэнка – кожны месяц толькі са сваіx падаткаў плацяць у дзяржбюджэт 80 мільёнаў даляраў! А калі перастануць плаціць, як абяцаюць гэта зрабіць зь першага сакавіка? Можа аказацца, што менавіта дробны бізнэс будзе той сілай, якая зможа зьмяніць сытуацыю ў Беларусі. І ня толькі эканамічную.

Марцін Сьмялоўскі