http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=2079

Будучыня PSL

06.08.2003
Група дзеячоў Польскай Сялянскай Партыі (скарочана з польскай мовы PSL) накіравала ліст да старшыні арганізацыі Яраслава Каліноўскага з патрабаваньнем, каб ён адмовіўся ад сваёй функцы. Прычынаў гэткага патрабаваньня некалькі: страта каля 2 мільёнаў даляраў буджэтнай кампэнсацыі (наступства непрыняцьця Дзяржаўнай Выбарчай Камісіяй фінансавай справаздачы партыі з выбарчай кампаніі), нізкая - некалькіпрацэнтная - падтрымка выбаршчыкаў ды адсутнасьць візіі разьвіцьця партыі. Усе згаданыя справы вядомыя ўжо даўно, падобным чынам, як прозьвішчы і стаўленьне падпісантаў згаданага лісту. Групу згаданых палітыкаў, акрэсьліваюць, як нацыянальную плынь з PSL, поглядамі набліжаную да крайняй Лігі Польскіх Семяў. Сярод падпісантаў апынуліся таксама палітыкі, апошнім часам амаль ня відавочныя на палітычнай сцэне, напрыклад, былы прэм’ер Вальдэмар Паўляк ці Януш Пехацінскі.

Згаданы ліст можна было б успрымаць, як звычайны жэст скептыкаў, калі б не факт, што фэрмэрская партыя сапраўды ня ўмее вызначыць свайго месца пасьля разладу кааліцыі з Саюзам Левых Дэмакратычных Сілаў, а праціўнікаў старшыні Каліноўскага прыбывае. Тымчасам праблема заключаецца ў тым, што Яраслаў Каліноўскі зьяўляецца адным з найбольш папулярных палітыкаў у Польшчы, у адрозьненьні ад ягоных праціўнікаў.

Каліноўскі карыстаецца большай папулярнасьцю звонку, чым ўнутры сваёй партыі. Пакуль PSL увагодзіў у склад ўрадавай кааліцыі,ягоныя праціўнікі крытыкавалі галоўным чынам сам факт дамовы з Саюзам Левых Дэмакратычных Сілаў. Чальцы фэрмэрскай арганізацыі баяліся выразнай дамінацыі кааліцыйнага партнэра. Гэтая праблема цяпер ня існуе, а Каліноўскі можа надалей ганарыцца сваёй непахіснай пазыцыяй падчас чальцоўскіх перамоваў і крытыкаваць ўрад за тое, што ён ня ўмее выкарыстаць дасягнутых тады станоўчых вынікаў.

Нягледзячы на тое, ніхто амаль не ўспрыняў сёр’ёзна нядаўнага закліку Каліноўскага да лідэраў іншых партыяў, каб задумацца над стварэньнем альтэрнатывы для цяперашніх урадавых сілаў. PSL надалей успрымаецца, як партыя паляўнічы пасадаў ды больш, як прафсаюз, чым палітычная арганізацыя. Таму крытыкі маюць крыху рацыі, але шлях, які яны прапануюць яшчэ горшы, чым цяперашні. А яны прапануюць нацыянальны, антыэўрапэйскі характар, які спалохае вёску, а не падрыхтуе яе да чальцоўства ў Эўразьвязе.

Тым ня неней, PSL надалей зьяўляецца важным элемэнтам польскай палітычнай сцэны, таму ён павінен сур’ёзна задумацца над сваёй праграмай і над праграмай мадэрнізацыі польскай вёскі. Гэткай праграмы дагэтуль не прадставіла ніякая іншая партыя. Значыць існуе поле да дзейнасьці.








Яніна Парадоўска