http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=39235
„Беларусккае лато” па-прэзыдэнцку
14.07.2006
Рэспубліканскае акцыянэрнае таварыства „Беларускае лато” перайшло пад юрысдыкцыю Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікік Беларусь. Адпаведны указ прэзыдэнта нумар 426 увайшоў у сілу 6 ліпеня бягучага году. Такое рашэньне прынята з мэтай стварэньня новай крыніцы фінансаваньня некаторых дзяржаўных аб`яднаньняў, якія падпарадкоўваюцца Адміністрацыі Прэзыдэнта. Такім чынам, сума падаткаў і іншых абавязковых аплатаў, якія ідуць у дзяржаўны бюджэт, складае 50% . Гэтыя сродкі будуць прызначаныя на разьвіцьцё матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных аб`яднаньняў, а таксама санітарна-мэдычных установаў, падпарадкаваных Адміністрацыі Прэзыдэнта, ды на іншыя мэты, вызначаныя прэзыдэнтам Беларусі.
На гэтую справу трэба глядзяць з двух бакоў, - лічыць эканаміст Барыс Жаліба.
Барыс Жаліба: Канешне, на сёньняшні дзень лато дае дзяржаве істотны даход. Існуе такая даволі вядомая прымаўка, што гуляць зь дзяржавай - гэта дарэмная справа. Аднак жа сярод нашых грамадзянаў ёсьць і такія, якія хочуць дарма атрымаць нейкія грошы. З другога боку, кожная дзяржава практыкуе такія спосабы атрыманьня грошай з насельніцтва. А пакуль такіх людзей у нас яшчэ шмат, то гэта можна разглядаць як такую крыніцу ўплыву грошай у дзяржаўную казну. І, наколькі я сачу, на сёньняшні дзень гэтая крыніца даволі багатая. І таму там, дзе існуе пэрспэктыва атрыманьня вялікіх грошай, як паказвае нашае жыцьцё й практыка, гэта не засталося па-за ўвагай Адміністрацыі Прэзыдэнта. Але трэба мець на ўвазе й іншыя справы. У грамадзтве існуе меркаваньне, магчыма, якое абапіраецца на фактах, што ўладальнікі лато дапушчаліся падманным дзеяньням. І можа таму Адміністрацыя Прэзыдэнта вырашыла ўзяць гэта пад свой кантроль. Але, нягледзячы на ўсё, даволі значная частка грамадзтва гуляе ў лато. Назіраецца даволі вялікі рост зацікаўленьня гэтаю гульнёй, бо даволі шмат людзей хоча зарабіць грошы лёгка.
Дарэчы, новы прэзыдэнцкі дэкрэт дае паўнамоцтвы Адміністрацыі пераняць правы й абавязкі, якія належалі ўладальніку латэрэі, а дакладней - Камітэту каштоўных папераў пры Савеце Міністраў РБ.
Караліна Русіновіч