http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=70093

Вечар паэзіі ў Беластоку

22.11.2007

Сёньня ў Беластоку адбудзецца літаратурная вечарына Надзеі Артымовіч – вядомай беларускай паэткі з Польшчы. Мерапрыемства арганізоўвае тыднёвік беларусаў Польшчы “Ніва”.

Надзея Артымовіч нарадзілся ў 1946 годзе. Закончыла беларускую філялёгію Варшаўскага ўнівэрсытэту. Дэбютавала ў 1970 годзе на старонках “Нівы”. Паводле намесьніка галоўнага рэдактара “Нівы” Віталя Лубы, творчасьць Надзеі Артымовіч цесна зьвязана з тыднёвікам, і таму, гартаючы архіўныя нумары газэты, можна прасачыць творчы шлях паэткі.

В. Луба: Надзея Артымовіч дэбютавала на нашых старонках, а свае важнейшыя творы друкавала ў нас. Мы таксама выдавалі яе зборнікі, так што на працягу больш чым 30-і гадоў яна цесна зьвязаная з тыднёвікам. Калі прагартаць архіўныя нумары “Нівы”, дык можна заўважыць творчы рост Надзеі Артымовіч.

Надзея Артымовіч выдала 6 зборнікаў паэзіі. Паэтка ўдзельнічала ў шматлікіх літаратурных сустрэчах у Польшчы й Беларусі, яе творы перакладзены на польскую мову.

Надзея Артымовіч жыве ў горадзе Бельск Падляскі на Беласточчыне.