http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=77732

Выйшаў „Эўраслоўнік” Лявона Баршчэўскага

11.03.2008

На сьвет выйшла новае выданьне „Эўраслоўнік”, аўтарам якога зьяўляецца кандыдат філялягічных навук Лявон Баршчэўскі. У слоўніку зьмешчаныя 100 тысячаў адзінак перакладу на 28 мовах.

Слоўнік складваецца з чатырох частак. У першай зьмешчаныя беларускія лексічныя адзінкі зь перакладам на 27 моваў сьвету, у гэтым ліку й лацінскую. У другой частцы слоўніка апынуліся запазычаныя словы й выклічнікі. Трэцяя частка – гэта беларуска-лацінскі слоўнік рэлігійных, біялягічных, хімічных, мэдычных тэрмінаў. У чацьвертай частцы зьмешчаныя беларускія прымаўкі й прыказкі.

Назва „Эўраслоўнік” і эўрапейскія сымбалі на вокладцы зьяўляюцца невыпадковымі. Аўтар Лявон Баршчэўскі й рэдактар Уладзімер Сіўчык падкрэсьліваюць, што пры дапамозе „Эўраслоўніка” беларуская мова набліжаецца да патэнцыйных чытачоў беларускіх тэкстаў у эўрапейскіх краінах. А беларусы, дзякуючы слоўніку, могуць азнаёміцца з багацьцем эўрапейскіх моваў.