http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=87488

Таблічкі на кашубскай мове

21.07.2008

У Паморскім ваяводзтве сёньня будуць заінсталяваныя першыя таблічкі з назвамі мясцовасьцяў на кашубскай мове. Аб існаваньні кашубскай мовы можна казаць з XІV стагодзьдзя. Яна належыць да заходнеславянскай групы. Штодзённа ёю ў Польшчы карыстаецца больш за 50 тысяч кашубаў.

Першая таблічка на гэтай мове будзе зьмешчана ў мясцовасьці Шымбарк. Агулам памяняць трэба больш за 300 таблічак. Для кашубаў гэта мае сымбалічнае значэньне, паколькі ўпершыню афіцыйныя назвы прызнаныя дзяржавай. Тры гады таму кашубская мова была прызнаная адзінаю ў Польшчы рэгіянальнай мовай. Цяпер жыхары маюць права афіцыйна карыстацца гэтай мовай у дзяржаўных установах.