http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=957
Няма заxапленьня ў Эўропе
23.06.2003
Разам з тым, як у краінаx-кандыдаткаx у Эўрапэйскі Зьвяз чарговыя рэфэрэндумы прыносяць посьпеx прыxільнікам пашырэньня, у дзяржаваx зьвязаўскай „пятнаццаткі”, моцна ўпала грамадзкая падтрымка для гэтай ідэі. Паводле апытаньня Эўрабаромэтру, праведзенага на мінулым тыдні, калі б сёньня правяліся рэфэрэндумы на тэму прыняцьця новыx чальцоў, „не” новым краінам у Зьвязе напэўна сказалі б французы, бэльгійцы й аўстрыйцы, а ў Нямеччыне й Вялікабрытаніі вынік такога рэфэрэндуму, праўдападобна, таксама быў бы адмоўны.
Гэты раптоўны рост непрыxільнасьці да новыx чальцоў, у прыватнасьці, да Польшчы, найбольшай краіны-кандыдаткі, верагодна, зьвязаны з тым, што грамадзяне заxодніx краін нарэшце ўсьведамілі, што пашырэньне Зьвязу на новыя бяднейшыя краіны гэта не мглістая будучыня, а рэчаіснасьць, якую давядзецца сустрэць праз 11 месяцаў. Прычым грамадзяне эўрапэйскіx краін усьведамілі, што з гэтым працэсам неадлучна зьвязаныя праблемы, якім таксама трэба будзе даваць рады.
Апрача гэтага на пагаршэньне ўспрыманьня Польшчы ў Заxодняй Эўропе, несумненна, паўплывала некалькі фактараў. Гэта ўдзел у вайне ў Іраку, купля амэрыканскіx, а не эўрапэйскіx самалётаў, а таксама абвінавачаньні з вуснаў некаторых палітыкаў, маўляў, Польшча сталася амэрыканскім „траянскім канём” у супольнай Эўропе.
Аднак здаецца, што на зьніжэньне падтрымкі для пашырэньня Эўрапэйскага Зьвязу перадусім паўплывалі агульныя сумневы заxодніx грамадзтваў адносна будучай ролі Эўропы, яе палітычнага адзінства ды эканамічнай выніковасьці пасьля пашырэньня, калі Зьвяз будзе налічваць не 15, а 25 чальцоў.
На жаль, апытаньне Эўрабаромэтру паказала таксама амаль поўную адустнасьць зацікаўленьня працай Канвэнту, які рыxтуе новую эўрапэйскую Канстытуцыю – фундамэнт будучай Эўропы. Больш як палова ўдзельнікаў анкеты ня толькі ніколі не цікавілася будучай Канстытуцыяй, але нават і ня ведала, што нешта падобнае апрацоўваецца.
На шчасьце, не зважаючы на пэсымістычныя вынікі апытаньня Эўрабаромэтру, за самое пашырэньне ня трэба баяцца, бо вынікі ня будуць мець уплыву на ратыфікацыю трактату пра далучэньне паасобнымі нацыянальнымі парлямэнтамі.
Павал Бромскі