http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=986

Langenort на польскім узбярэжжы

25.06.2003
Так званая плаваючая абортная клініка, або інакш - плаваючая аптэка, судна галяндзкіх фэміністак, якое ўварвалася ў польскі порт, ня выклікала ў Польшчы дыскусіі аб праблеме перапыненьня цяжарнасьці, або, як называюць іншыя, аб ахове зачатага жыцьця.

Галяндзкія піраткі, якія абардажам здабылі порт ва Ўладысдлававе, а таксама іх польскія сяброўкі выступілі хутчэй у авантурнай опэры, пры якой Кармэн зьяўляецца сельскай аповесьцю з жыцьця рамантычных аматараў музыкі Бізэ.

Абвяшчэньне аб прыездзе піратак з Галяндыі выклікала слушны гнеў і грамадскі рух абаронцаў польскіх адзіна слушных правоў і звычаяў. На марское ўзьбярэжжа была сьцягнутая армія абаронцаў, пераважна мужскога полу, узброеная яйкамі й чырвонай фарбаю, гатовая стварыць эфэктыўную заслону супраць атрутнага смуроду варожых звычаяў.

Прыбыцьцё галяндзкага судна стала гэпэнінгам. Для яго праабарцыйнага экіпажу й польскіх прыхільніц, а таксама іх апанэнтаў. Паміж абодвума полюсамі не было месца на дыскусію. Было толькі поле бою, на шчасьце, і так больш спакойнае, чым, напрыклад, гэта мае месца ў Амэрыцы. Праблема для кожнага з бакоў цалкам адназначная й можа мець толькі адно вырашэньне – згодна з пунктам погляду аднаго або другога полюсу.

Усведамляючы сабе драму абортаў, не знаходжу ў сабе дастаткова нахабства, каб абвясьціць адзіную слушную думку. Спыняюся на дзьвюх думках. Па-першае, выступае вялікая гатоўнасьць і рашучасьць, зь якой палітыкі кідаюцца на найбольш далікатныя й складаныя этычныя пытаньні, каб узьняць свой палітычны рэйтынг. Па-другое, у гэтых найбольш далікатных справах у ролі найбольш заўзятых абаронцаў маральнасьці зьяўляюцца з тыповым для іх нахабствам і рыторыкай голеныя маладыя людзі, узброеныя яйкамі і фарбай. Пакуль толькі гэтым.

Кожная драма, калі не зразумець яе істоты й патрактаваць як інструмэнт, зьмяняецца ў фарс. Паўбяды, калі гэта весела. Горш, калі не, калі справа сапраўды датычыць чалавечага жыцьця, а на першым пляне, прысвоіўшы сабе ролю ў гэтай драме, гарсуюць афэрысты.



Анджэй Ёнас