https://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=118524

Сьвята беларускае песьні ў Летуве

23.10.2009

У суботу, 24-га кастрычніка, у Летуве, на мяжы зь Беларусяй, пройдзе сьвята беларускае песьні. Яно праходзіць у Салечніках (на мяжы з Воранаўскім раёнам Гарадзеншчыны), у рамках штогадовага конкурсу выканаўцаў. «На гэтае сьвята, традыцыйна, паедзе вакальны ансамбль «Сябрына», - кажа Валянціна Кавальчук, кіраўнік калектыву. - Рыхтуем новую праграму. Будуць тры калектывы прадстаўляць Салечнікі, і, як гаспадары, яны распачнуць першымі. Вельмі радасна з таго, што сьвята ізноў пайшло па Летуве. Некалькі разоў запар яно было ў Вільні. З аднаго боку - сталіца… Але, з другога боку, хочацца, каб людзі іншых гарадоў, гарадкоў Летувы чулі, як сьпяваюць беларусы», - сказала Валянціна Кавальчук.
На гэты ж дзень прызначаныя й выбары чарговага кіраўніка Згуртаваньня беларускіх грамадзкіх арганізацый Летувы. Згуртаваньне налічвае 17 суполкаў па ўсёй краіне, якія працуюць пры падтрымцы Амбасады Беларусі ў Летуве.

А. Старавойтаў, Вільня.