https://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=46126

Людміла Гразнова не прайшла рэгістрацыі

15.12.2006
Намесьніцы старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Людміле Гразновай адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Менскага гарадскога савету па Першамайскай выбарчай акрузе № 53. Як заявілі ў выбарчай камісіі, у яе падпісных лістах выяўленыя подпісы жыхароў з другой акругі – паведамляе Хартыя 97.

“Мне сказалі, што працэнт такіх подпісаў перавышае дапушчальны, і ўсе мае сабраныя 405 подпісаў ня лічацца сапраўднымі”, – паведаміла Гразнова прэс-службе АГП.

“Такую стараннасьць камісіі можна растлумачыць палітычным момантам, каб не дапусціць мяне да далейшай працы з выбаршчыкамі й адлучыць ад мясцовых выбараў, – лічыць Людміла Гразнова.