https://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=46841

Купі білет празь інтэрнэт

05.01.2007
Кампутарная сыстэма цэнтралізаванага продажу білетаў на праезд у пасажырскім транспарце краіны будзе распрацавана ў першай палове гэтага году.

Як паведамілі ў Міністэрстве транспарту й камунікацыі, аўтавакзалы й аўтастанцыі будуць аб’яднаны ў адзіную інфармацыйную сетку.

Менчукі й госьці сталіцы змогуць атрымліваць даведачную інфармацыю й браніраваць білеты празь Інтэрнэт. Зьявіцца таксама магчымасьць набываць білеты за наяўны й безнаяўны разьлікі (з выкарыстаньнем банкаўскіх плястыкавых картак) на аўтобусы, цягнікі й самалёты ў касах пасажырскіх тэрміналаў, незалежна ад месца адпраўленьня транспарту. Атрыманьне даведачнай інфармацыі й продаж білетаў таксама будзе ажыцьцяўляцца празь інфакіёскі, разьмешчаныя ў „спальных раёнах” сталіцы – інфармуе беларуская газэта „Звязда”.