https://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=47212

А.Мілінкевіч стварае новы рух

18.01.2007

У МЕНСКУ ПРАЙШЛО ПЕРШАЕ ПАСЕДЖАНЬНЕ АРГКАМІТЭТУ РУХУ "ЗА СВАБОДУ".

 

У Менску прайшло першае паседжэньне аргкамітэту руху "За Свабоду", аднак інфармацыя пра яго работу й прынятыя рашэньні агучвацца ня будуць. Пра гэта заявіў лідар дэмакратычных сіл, адзін зь ініцыятараў стварэньня руху Аляксандр Мілінкевіч. Паводле яго слоў, сустрэча была рабочай і закрытай. Палітыкі дамовіліся пра стварэньне руху, у тым ліку й з прадстаўнікамі Палітрады аб'яднаных дэмакратычных сіл, якія маюць жаданьне працаваць у адной камандзе. Мілінкевіч адзначыў, што адбудзецца яшчэ не адно такое паседжаньне перад тым, як можна будзе казаць нешта канкрэтнае.