• Агляд друку на выходныя
  • 02.04.2011

„Gazeta Wyborcza” паведамляе пра стан здароўя генэрала Войцеха Ярузэльскага. У былога польскага палітычнага й вайсковага дзеяча дыягназавана анкалягічная хвароба – лімфома. Ярузэльскі пачаў курс хіміятэрапіі, паведамілі ў прэс-службе Вайсковага мэдычнага інстытуту ў Варшаве.
Генэрал праходзіць курс лячэньня ў Клініцы гематалёгіі інстытуту. Ён згадзіўся інфармаваць грамадзкую думку пра стан свайго здароўя. Паводле лекараў, генэрал адчувае сябе добра, а стан яго здароўя стабільны.
Войцех Ярузэльскі трапіў у шпіталь два тыдні таму з-за інфэкцыі верхніх дыхальных шляхоў. У нядзелю яго выпісалі з клінікі, аднак у чацьвер зноўку вярнуўся ў шпіталь. У сваю чаргу ў сьнежні мінулага году генэрал знайходзіўся ў шпіталі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ў Ольштыне, куды трапіў з-за запаленьня лёгкіх і праблем з сэрцам, паведамляе „Gazeta Wyborcza” .

 Гэтая ж самая газэта піша пра будучую кампутарызацыю ў польскіх аптэках. Да 2014 году плянуецца амаль цалкам вывесьці з ужываньня звычайныя папяровыя рэцэпты. Замест іх будуць электронныя. Так, напрыклад, лекар выпісвае рэцэпт, а пацыент ідзе ў аптэку. Там ён паказвае свой унутраны пашпарт, які формай нагадвае крэдытную картку, а фармацэўт счытвае дадзеныя з чыпа. На экране зьяўляюцца дадзеныя пацыента, а таксама назва леку, прозьвішча й іншыя дадзеныя, патрэбныя для таго, каб адпусьціць лякарства. Праграму-пілёт спрабавалі запусьці у горадзе Лешна, які разьмешчаны на захадзе краіны, бо там амаль на 100% кампутарызаваныя ўсе паліклінікі ды аптэкі. Аднак аказалася, што польскія пацыенты зь недаверам ставяцца да электронных рэцэптаў, бо ў якасьці дабраахвотнікаў згадзіліся тэставаць новую сыстэму толькі пяць чалавек. А на Захадзе гэтая сыстэма вельмі добра разьвітая, паведамляе „Gazeta Wyborcza” .

Газэта "Rzeczpospolita" паведамляе, што ў інтэрнэце вельмі хутка разьвіваецца азарт. Казіно й букмэхерскія канторы пусьцеюць, “Аднарукія бандыты” зьнікаюць з вуліц, а палякі гуляюць у інтэрнэце, пры гэтым не плацячы падаткаў. У апошнія месяцы з рынку зьнікнула больш за 35 тыс. аўтаматаў, гэтак званых “Аднарукіх бандытаў”. У жыцьцё ўвайшоў новы закон аб азартных гульнях, на падставе якога ўведзены вялікія падаткі ды абмежаваньні па гульнявых аўтаматах. Аднак палякі не перайшлі масава ў казіно, а кінуліся ў інтэрнэт. У мінулым годзе даходы казіно ўпалі амаль на 300 млн. даляраў, а гульнявых віртуальных салёнаў павялічыліся на больш чым 600 млн. даляраў. Прычым дзяржава не атрымалівае даходу з падаткаў, паколькі большасьць казіно ў інтэрнэце зарэгістравана за мяжой, паведамляе газэта "Rzeczpospolita".

вс