• "Абшар" выступіў у Варшаве (аўдыё+фота)
  • Audio4.53 MB
  • 04.04.2011

 

Чарговая беларуская культурная падзея ў Варшаве. Пасьля канцэрту “Салідарныя зь Беларусьсю” ды выступленьня гурта “Ляпіс Трубяцкой” у польскай сталіцы выступіла беларуская каманда “Абшар”.

У сталічным клюбе „Obiekt znaleziony” ў цэнтры Варшавы гурт прэзэнтаваў міні-дыск “Жоўты”. На дыску запісаны тры творы: ''Сонейка'', ''Хто, калі ня ты'', '' Сябры'' ды бонус ''У першы раз''.
Дарэчы, гурт «Абшар» знаходзіцца ў сумнавядомым чорным сьпісе артыстаў і выканаўцаў, які ўведзены беларускімі ўладамі. Нагадаем, фігуранты са сьпісу, у тым ліку й сусьветныя зоркі, ня могуць выступаць у

Беларусі, а іх прозьвішча забаронена ўзгадваць у дзяржаўных СМІ. Што цікава, хлопцы з абшару пра «чорны сьпіс» даведаліся ад нас.

Гурт «Абшар» створаны пяць гадоў таму, хоць чальцы каманды былі знаёмыя раней. У цяпершнім складзе іграюць два гады. У кар'еры гурта – некалькі важных канцэртаў, у прыватнасьці, у 2007 годзе «Абшар» выступіў на «Басовішчы».

Фота: А.Каміньска/МФ/ПК


 

рэпартаж у далучаным гукавым файле

мф/пк/вс