• Радаслаў Сікорскі выказаў спачуваньні беларусам
  • 12.04.2011

Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі даслаў кіраўніку беларускай дыпляматыі спачуваньні ў сувязі з учорашнім трагічным выбухам у менскім мэтро.

У лісьце да Сяргея Мартынава Сікорскі выказаў глыбокія спачуваньні сем’ям ахвяраў і ўсяму беларускаму народу.

"Мае думкі я кірую сёньня перш за ўсё да тых, хто страціў сваіх блізкіх”, - напісаў Сікорскі, дадаючы, што калі б аказалася, што выбух быў наступствам мэтанакіраваных дзеяньняў,  ён  рашуча асуджае сьвядомае пакушэньне на людзкое жыцьцё й здароўе.

кр