• ПУЛЬС ПОЛЬСКАЙ ЭКАНОМІКІ
  • Audio7.61 MB
  • 26.04.2011

 

Пачаўся набор на праграмы ЭЗ для маладых фэрмэраў

Агенцтва рэструктурызацыі й мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі прымае заявы на сродкі з эўразьвязаўскай праграмы: „Аблягчэньне старту маладых фэрмэраў”.

За падтрымку могуць хадайнічаць сельскагаспадарчыя вытворцы, якім менш чым 40 гадоў ды якія ад нядаўняга часу (ня больш чым 12 месяцаў) вядуць, або намерваюцца пачаць весьці сельскую гаспадарку. Гэткія асобы павінны таксама прадставіць пасьведчаньне атрыманьня фэрмэрскай адукацыі.

Марыюш Костка, дырэктар Мазавецкага аддзелу Агенцтва рэструктурызацыі й мадэрняцыі сельскай гаспадаркі, тлумачыць, што сёлета за дапамогу могуць хадайнічаць таксама тыя асобы, для якіх у мінулум годзе не хапіла сродкаў.

Марыюш Костка: З мазавецкага аддзелу падтрымкі не атрымала больш за 200 ахвотных. Так адбылося ў сувязі з тым, што для ўсіх не хапіла сродкаў. Цяпер мы будзем яшчэ раз разглядаць тыя заявы, зразумела пры ўмове, што фэрмэры надаей зацікаўленыя дапамогай. 

Марыюш Костка нагадвае, што заявы з просьбай аб дапамозе для маладога фэрмэра можна перадаваць у рэгілянальныя альбо паветавыя аддзелы агенцтва.

Марыюш Костка: Каб фэрмэрам было лягчэй і бліжэй, у чатырох гарадох павету былі адкрытыя прадстаўніцтвы агенцтва. Цяпер, калі трэба будзе выправіць нейкія памылкі ў заявах ці паясьніць чыноўнікам сумневы, то фэрмэры ня будуць вымушаныя адмыслова дзеля гэтага ехаць у Варшаву. Хопіць прыехаць у паветавы офіс. Офісы інвэстыцыйнай падтрымкі, якія разглядаюць заявы ад маладых фэрмэраў, адчыніліся ў Седльцах, Макаве Мазавецкім, Радаме й Прушкаве.

- дадаў Марыюш Костка, дырэктар Мазавецкага аддзелу Агенцтва рэструктурызацыі й мадэрняцыі сельскай гаспадаркі.

Заявы ў рамках праграмы „Аблягчэньне старту маладых фэрмэраў” можна перадаваць да 24 чэрвеня. Да гэтай пары дапамогу атрымалі больш за 16 тысячаў фэрмэраў. Да разьмеркаваньня больш за 550 мільёнаў злотых (каля 140 мільёнаў эўра). Фэрмэр можа атрымаць 75 тысячаў злотых (каля 19 тысячаў эўра) падтрымкі.


Перадаваць падаткавыя заявы можна толькі да 2 траўня

Яшчэ толькі тыдзень жыхары Польшчы могуць перадаваць свае падаткавыя дэклярацыі за 2010 год у аддзелы Падаткавага ведамства.

У сувязі з гэтым час працы многіх падаткавых аддзелаў можа быць прадоўжаны. Рашэньне адносна гэтага будуць прымаць індывідуальна начальнікі паасобных установаў, - заяўляе Веслава Дрождж з прэс-службы Міністэрства фінансаў.

Яна нагадвае, што сёлета тэрмін перадачы падаткавых дэклярацыяў за 2010 год мінае 2 траўня, то бок у наступны панядзелак.

Веслава Дрождж: У мінулым годзе польскія падаткаплатнікі маглі перадаць свае падаткавыя дэклярацыі да канца красавіка – гэты тэрмін вызначаны паводле закону. Сёлета тэрмін перадачы заяваў прадоўжаны выключна да 2 траўня, таму што апошні дзень красавіка выпадае на выходныя.

Дадзеныя Ведамства фінансаў сьведчаць пра тое, што палякі больш ахвотна запаўняюць падаткавыя дэклярацыі праз інтэрнэт. Паводле дадзеных за мінулы тыдзень, гэткай магчымасьцю скарысталіся больш за 700 тысячаў падаткаплатнікаў, удвая больш, чым у мінулым годзе.

Паводле Веславы Дрождж, можна спадзявацца, што цягам апошняга тыдня згаданая колькасьць павялічыцца.

Веслава Дрождж: Практыка паказвае, што апошнія дні, а нават гадзіны, гэта найбольшы руху ў падаткавых аддзелах ды сеціве. Проста некаторыя асобы зацягваюць перадачу падаткавай дэклярацыі й вырашаюць зрабіць гэта ў апошні момант.

- тлумачыць Веслава Дрождж з прэс-службы Міністэрства фінансаў.

У бліжэйшую суботу, 30 красавіка, ва ўсіх падаткавых пляцоўках у Польшчы пройдзе дзень адкрытых дзьвярэй. Чыноўнікі будуць чакаць грамадзян, якія захочуць перадаць свае падаткавыя дэклярацыі за 2010 год, а таксама патлумачаць ім усе сумневы .

Падрыхтавалі Анна Задрожна й Яланта Сьмялоўская