• Беларускія сьцягі на парадзе Шумана ў Варшаве(фота)
  • Audio3.74 MB
  • 07.05.2011

9 траўня ў Эўразьвязе адзначаецца Дзень Эўропы. Менавіта ў гэты дзень у 1950 годзе міністар замежных спраў Францыі Рабэр Шуман прадставіў плян стварэньня Эўрапейскай супольнасці вугалю й сталі, зь якой пазьней вырас Эўразьвяз. У Варшаве штогод адбываецца прымеркаванае да гэтага сьвята шэсьце – парад Шумана.

Па галоўнай вуліцы Варшавы прайшлі дзеці й дарослыя, студэнты, сябры няўрадавызх арганізацый – ся сьцяжкамі Эўразьвязу й без, у карнавальных строях, на хадулях, на аўтобусах і нават на конях. Удзельніукаў і мінакоў бавілі шатляндскія валынкі, польскі дзіцячы аркестар і скрыпкі ўкраінскіх гуцулаў. Парад Шумана мала падобны на традыцыйны. Хутчэй ён прыгадвае каркнавальнае шэсьце. Прыняць удзел у ім можа кожны.

Па Варшаве прайшліся дзеці й дарослыя са сьцягамі усіх краінаў Эўропы – ня толькі Эўразьвязу. Былі бачныя сьцягі Сэрбіі, Харватыі, Босьніі, Альбаніі, Украіны. Пад бел-чырвона-белымі сьцягамі прайшла група маладых беларусаў. Чаму яны вырашылі прыняць удзел у парадзе Шумана? На гэтае пытаньне адказвае студэнт Максім.

Максім: Таму, што я актывіст кампаніі “Эўрапейская Беларусь”. Дома  я прасоўваў сярод суайчыньнікаў эўрапейскія каштоўнасьці. Таму, будучы тут, я проста ня мог не прыйсьці на парад.  Гэта добры шанец паказаць, што Беларусь – гэта частка Эўропы, Беларусь знаходзіцца ў самым цэнтры Эўропы, і я лічу, што Беларусь павінна быць у Эўразьвязе. Гэта яе гістарычнае месца.

Віка, якая таксама навучаецца ў Варшаве, удзельнічае ў парадзе Шумана ўжо ў 4 раз. Бел-чырвона-белыя сьцягі сярод іншых сьцягоў Эўропы паказваюць, што беларусы таксама зьяўляюцца часткай эўрапейскай сям’і і калі-небудзь абявязкова да яе вернуцца – кажа Віка.

Віка: Я прымаю ўдзел у парадзе, бо лічу, што Беларусь – гэта эўрапейская краіна. Нельга сабе ўявіць Эўропу бязь Беларусі. Мы – эўрапейцы. І мы сёньня пра гэта кажам.

Што такое эўрапейскія каштоўнасьці? Вось як на гэтае пытаньне адказвае удзельнік параду Максім.

МаксімГэта гуманізм, дэмакратычнае стаўленьне да людзей, гэта прафэсійнае стаўленьне да справы ва ўсіх сфэрах дзейнасьці. А ў першую чаргу – гэта чалавечнасьць. Трэба быць чалавекам.

Гэтае ж пытаньне мы задалі студэнтцы Вікторыі.

Віка: Эўрапейскія каштоўнасьці – гэта дэмакратыя, гэта роўнасьць. Таксама эўрапейскай каштоўнасьцю зьяўляецца тое, што мы ўсе – такія розныя – можам жыць у адной краіне.

Сярод беларусаў, якія прынялі ўдзел у шэсьці, прымеркаваным да Дню Эўропы, былі ня толькі студэнты. Сяргей жыве і працуе ў Варшаве. Штогод зь беларускім сьцягам бярэ ўдзел у парадзе Шумана. Беларусь абавязкова далучыцца да Эўразьвязу – перакананы Сяргей.

Сяргей: Гэта толькі справа часу. Усё залежыць ад нас усіх, ад нашых сумесных высілкаў. Калі мы ўсе – беларусы – будзем разам, будзем аб’яднаныя, будзем прыкладваць нашыя намаганьні, каб зрабіць Беларусь эўрапейскай, гэта будзе вельмі хутка.

Нашую ўвагу прыцягнула група ўкраінскіх школьнікаў. У Варшаву яны прыехалі па запрашэньні партнэрскай гімназіі з Польшчы. Пра гэта расказвае настаўніца Любоў Дзьмітрыеўна Домаш з гораду Чаркасы. 

Л. Домаш: У парадзе Шумана мы бярэм удзел таму, што нас запрасіла наша патрнэрская гімназія. У сябе ў Чаркасах, на бацькаўшчыне Шаўчэнкі, мы маем эўраклюб “Пэрспэктыва”. Нядаўна мы разам зь дзецьмі бралі ўдзел у праекце “Пазнаем Эўропу разам”. Мы наведалі Аўстрыю, Славакію, Польшчу. Мы вувычаем гісторыю Эўропы, хочам распаўсюджваць эўрапейскія каштоўнасьці, хочам, каб з часам  Украіна заняла годнае месца сярод эўрапейскіх дзяржаваў.


Шэсьце, якое распачалася пад гукі валынак і духавых аркестраў, скончылася ля брамаў Варшаўскага унівэрсытэту, дзе перад удзельнікамі выступіў прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі.

Аляксандар Папко

 

 

 

Парад Шумана: па цэнтральнай вуліцы Варшавы прайшлі людзі са сьцягамі ўсіх краінаў Эўропы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Беларускія сьцягі на парадзе Эўропы

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Украінскія школьнікі ў Варшаве

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Сьцягі балканскіх краінаў несьлі вясёлыя маладыя людзі ў карнавальных касьцюмах

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Сапраўдны шатляндзкі аркестр радаваў дзяцей і дарослых

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Чарговыя калярытныя пэрсанажы - група ўкраінскіх гуцулаў, адны са скрыпкамі й акардэонам, іншыя - у традыцыйных строях і на конях.